Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.03.2022

НАН Беларусі працягвае прыём матэрыялаў на Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году гістарычнай памяці

Конкурс накіраваны на ўмацаванне гістарычнай памяці беларускага народа і ўсведамленне бясспрэчных дасягненняў незалежнай Рэспублікі Беларусь, фарміраванне пачуцця гонару за гераічнае мінулае і здзяйсненні сучаснай дзяржавы, кансалідацыю грамадства і ўмацаванне нацыянальнай еднасці, падтрымку таленавітых творчых людзей.

У Конкурсе некалькі намінацый, накіраваных на папулярызацыю гістарычных ведаў і дасягненняў сучаснай дзяржавы: «Найбольш значныя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці», «Вялікая Айчынная вайна ў памяці маёй сям’і», «Выдатныя асобы беларускай зямлі», «Прыгажосць роднай зямлі», «Песні нашай Радзімы», «Мова маёй зямлі (мясцовыя дыялекты, геаграфічныя назвы, асабовыя імёны)», «Культура і побыт беларускага народа».

Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца неабыякавыя і творчыя людзі, аматары і прафесіяналы, настаўнікі, школьнікі і студэнты, а таксама ўсе ахвотныя, чые работы садзейнічаюць папулярызацыі гістарычных ведаў і дасягненняў сучаснага грамадства, служаць умацаванню нацыянальнай еднасці і грамадскай згоды. Пераможцы кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі, памятнымі падарункамі.

ЗЗаяўкі на ўдзел у Конкурсе прымаюцца да 1 верасня 2022 года на электронны адрас: koncurs2022@gmail.com, а таксама на адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2.
Кантактныя тэлефоны: + 375-17-270-07-76, 8-025-733-98-94, 8-029-157-84-41.