23 сакавіка 2022 г. у НАН Беларусі адбылася рабочая нарада па пытаннях рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы.
У нарадзе прыняла ўдзел дэлегацыя Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па эканамічнай палітыцы на чале са старшынёй Камісіі Міціным Сяргеем Герасімавічам.
На нарадзе былі разгледжаны 2 пытанні:
- ход укаранення вынікаў рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы «БелРасТрансген» (2003–2007 гг.) і «БелРасТрансген-2» (2009–2013 гг.);
- разгляд вынікаў узгаднення праектаў канцэпцый праграм Саюзнай дзяржавы «Саюз-Біямембраны», «Кампанент-Ф», «Паскаральнік-ЗПР» у фінансавых і эканамічных органах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, а таксама тэрмінаў гатоўнасці прадстаўлення канцэпцый гэтых праграм на ўзгадненне ў Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы.
Члены дэлегацыі Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па эканамічнай палітыцы пазнаёміліся з апошнімі распрацоўкамі вучоных на пастаяннай выставе НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці».