У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2022 г. № 65рп «Аб падтрымцы» магістранты і выпускнікі Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі ўдастоены ўзнагарод спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
1. Ерафеева Ганна-Марыя Вадзімаўна, выпускніца 2020 года па спецыяльнасці «Біялогія», навуковы кіраўнік – Малчанава Ала Юр’еўна, кандыдат біялагічных навук;
2. Карманава Вераніка Вадзімаўна, студэнтка 2 курса па спецыяльнасці «Біялогія», навуковы кіраўнік – Шабашова Таццяна Гар’еўна, кандыдат біялагічных навук;
3. Літвінчук Ганна Анатольеўна, выпускніца 2022 года па спецыяльнасці «Эканоміка», навуковы кіраўнік – Сямак Алена Адольфаўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт;
4. Ратуцкая Дар’я Сяргееўна, выпускніца 2022 года па спецыяльнасці «Інавацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні», навуковы кіраўнік – Шкурко Уладзімір Валянцінавіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.
Віншуем нашых пераможцаў XXVII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў і жадаем далейшых поспехаў і дасягненняў у навуковай дзейнасці.