Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.04.2022

Аб’яўлены конкурс на лепшае асвятленне навуковых дасягненняў 2022 года ў СМІ

З мэтай фарміравання цэласнага пазітыўнага вобразу навукі, павышэння яе аўтарытэту, прыцягнення ўвагі шырокіх колаў грамадскасці да дасягненняў беларускіх вучоных, прадстаўлення актуальнай інфармацыі аб распрацоўках для сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымулявання творчай і прафесіянальнай актыўнасці як журналістаў, так і непрафесійных папулярызатараў навукі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’явіла конкурс 2022 года, з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій фізічным асобам.

Конкурс будзе праводзіцца па чатырох намінацыях: лепшая публікацыя, лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні, лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні, лепшае прадстаўленне дасягненняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сетцы інтэрнэт. Па кожнай з намінацый прысуджваецца тры прэміі. Вылучэнне кандыдатур на конкурс ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя Палажэннем аб конкурсе на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў у сродках масавай інфармацыі.

Матэрыялы на конкурс падаюцца да 20 снежня 2022 г. камісіі на папяровым і электронным носьбітах па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 66, Прэзідыум НАН Беларусі (каб. 411) і дасылаюцца на электронную пошту: press@presidium.bas-net.by

За падрабязнай інфармацыяй звяртацца да прэс-сакратара НАН Беларусі Марцалевай Наталлі Аляксандраўны па тэл. 373-14-05.
З Палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца тут.