У Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку адбылася сустрэча з Васілём Сівухай – начальнікам цэнтра эксплуатацыі Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі УП «Геаінфармацыйныя сістэмы» НАН Беларусі.
Сустрэча прайшла ў рамках рэспубліканскай акцыі «Адкрыты лекторый». Запрошаны спікер расказаў навучэнцам пра навуковыя распрацоўкі беларускіх вучоных у галіне касманаўтыкі, а таксама пра развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій у Беларусі і працэс стварэння Google карт.