У Інстытуце філасофіі адбылася ІІ канферэнцыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае філасофскае таварыства», якое было заснавана ў 2017 годзе. У навуковым мерапрыемстве прынялі ўдзел вядучыя вучоныя ў галіне філасофіі, выкладчыкі, работнікі дзяржаўных устаноў, лідары рэгіянальных ячэек філасофскай арганізацыі, маладыя даследчыкі.
На канферэнцыі былі падведзены вынікі дзейнасці Беларускага філасофскага таварыства за пяцігадовы перыяд, абмеркаваны планы і перспектывы яго далейшага развіцця ў кантэксце традыцый беларускай філасофіі, рэгіянальнага і глабальнага супрацоўніцтва беларускіх філосафаў, выканання дзяржаўных задач у сферы навуковых даследаванняў, адукацыйна-выхаваўчай практыкі, кіравання. На канферэнцыі было агучана прывітальнае слова Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакова.
Удзельнікамі канферэнцыі было падкрэслена, што Беларускае філасофскае таварыства стала аб’яднальнай і кансалідавальнай сілай для ўсіх людзей у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, чыя дзейнасць глыбока інтэгравана ў даследчыя, адукацыйныя і асветніцкія працэсы па развіцці філасофскіх ведаў. Грамадскасці былі прадстаўлены апошнія кніжныя выданні Інстытута філасофіі НАН Беларусі.
Дадатковую інфармацыю аб дзейнасці Таварыства можна атрымаць на сайце Інстытута філасофіі НАН Беларусі: http://philosophy.by/ru/community/society/, а таксама звярнуўшыся на электронны адрас: 90@philosophy.by
РГА «Беларускае філасофскае таварыства» было заснавана ў 2017 годзе. Гэта адзіная ў краіне грамадская арганізацыя, якая прадстаўляе інтарэсы вучоных-філосафаў, выкладчыкаў філасофскіх дысцыплін і ўсіх, хто цікавіцца эўрыстычным капіталам і навінкамі філасофскіх ведаў, выкарыстоўвае іх у сваёй дзейнасці. Старшыня Беларускага філасофскага таварыства – акадэмік НАН Беларусі Я. М. Бабосаў.