У Інстытуце філасофіі НАН Беларусі адбылося выязное пасяджэнне круглага стала грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса «Беларуская думка».
На круглым стале ў якасці экспертаў выступілі дырэктар Інстытута філасофіі А. А. Лазарэвіч, загадчык аддзела В. Б. Евароўскі, старшы навуковы супрацоўнік І. М. Дубянецкая, выконваючы абавязкі вучонага сакратара М. Б. Завадскі, аглядальнік часопіса «Беларуская думка» С. В. Міхайлоўская. У ходзе навуковага мерапрыемства былі абмеркаваны пытанні развіцця беларускай нацыянальнай філасофскай думкі, раскрыты феномен народнай філасофіі беларусаў, вызначана спецыфіка філасофскага падыходу пры рабоце з гістарычнай памяццю і традыцыямі з мэтай захавання пераемнасці пакаленняў, ахарактарызаваны ўплыў сацыяльных сетак на мысленне моладзі. Таксама былі прадстаўлены навуковыя праекты маладых філосафаў і найноўшыя кніжныя выданні Інстытута філасофіі.
З матэрыяламі круглага стала можна пазнаёміцца ў чарговым нумары часопіса «Беларуская думка» (№ 5, 2022 г.).