Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.05.2022

Больш за 300 юных даследчыкаў прынялі ўдзел у форуме навуковай моладзі «Шлях у навуку»

12 мая 2022 года ў НАН Беларусі прайшоў форум навуковай моладзі «Шлях у навуку». У яго рабоце прынялі ўдзел больш за 300 маладых вучоных, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў вядучых ВНУ краіны, а таксама навучэнцаў школ, занятых навукова-даследчай дзейнасцю.

Вялікую цікавасць выклікала выстава навукова-тэхнічных распрацовак, на якой былі прадстаўлены праекты маладых вучоных, выставачныя ўзоры электратранспарту, беспілотных лятальных апаратаў і інш.

Перад маладымі вучонымі выступілі:
Уладзімір Гусакоў, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік;
Андрэй Іванец, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт;
Аляксандр Гучок, Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь;
Андрэй Касоўскі, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь;
Аляксандр Лук’янаў, першы сакратар Цэнтральнага камітэта Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;
вядомыя вучоныя Рэспублікі Беларусь, акадэмікі НАН Беларусі.

У рамках работы Форуму НАН Беларусі і Міністэрства адукацыі падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні па забеспячэнні доступу да навуковых інфармацыйных рэсурсаў. Подпісы пад дакументам паставілі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і міністр адукацыі Андрэй Іванец. Мэта пагаднення – садзейнічанне супрацоўніцтву арганізацый, падпарадкаваных Акадэміі навук, з установамі вышэйшай адукацыі і дзяржарганізацыямі, падпарадкаванымі Міністэрству адукацыі, у галіне інфармацыйнага забеспячэння навуковай дзейнасці.

Падчас мерапрыемства таксама былі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Саветам маладых вучоных НАН Беларусі і Грамадскім аб’яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», а таксама паміж Саветам маладых вучоных НАН Беларусі і Саветам маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Мэта форуму, арганізатарам якога выступіў Савет маладых вучоных Акадэміі навук,  актывізацыя моладзі да ўдзелу ў адукацыйнай, навуковай і інавацыйнай сферах, павышэнне ініцыятыўнасці маладых вучоных пры правядзенні навуковых даследаванняў, развіццё лідарскіх якасцей для рэалізацыі самастойных навуковых праектаў.


Тэгi
#форумы