На апаратнай нарадзе 27 чэрвеня 2022 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў уручыў нагрудны знак імя У. М. Ігнатоўскага НАН Беларусі Мікалаю Круцько, загадчыку аддзела ДНУ «Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі», доктару хімічных навук, прафесару, акадэміку, за вялікі ўнёсак у развіццё калоіднай хіміі і фізіка-хімічнай механікі, распрацоўку і ўкараненне ў вытворчасць новых формаў калійных угнаенняў, плённую міжнародную навукова-тэхнічную дзейнасць. Гэтай узнагароды ўдастоены і Анатоль Кудзельскі, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт.
Памятны знак «У гонар 100-годдзя Інстытута беларускай культуры» ўручаны прадстаўнікам арганізацый Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі. Высокай узнагароды ўдастоены за значны асабісты ўнёсак у развіццё беларускай навукі, плённую дзейнасць па ўмацаванні навуковага патэнцыялу краіны Аляксандр Більдзюкевіч, дырэктар ДНУ «Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі»; Аляксей Томсан, намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДНУ «Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі»; Наталля Хрыпач, вядучы спецыяліст па навукова-арганізацыйнай рабоце ДНУ «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі»; Аляксандр Шчэрбань, начальнік навукова-тэхнічнага аддзела УП «Гасразліковая вопытная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі»; Анатоль Юўчанка, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ «Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі».