Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначае сваё 90-годдзе.
Гэтай знамянальнай даце была прысвечана Міжнародная навуковая канферэнцыя «Інтрадукцыя, захаванне і выкарыстанне біялагічнай разнастайнасці флоры» (28 чэрвеня – 1 ліпеня 2022 г., Мінск). Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі: тэарэтычныя асновы і практычныя вынікі інтрадукцыі раслін; экалогія, фізіялогія і біяхімія інтрадукаваных раслін; біятэхналагічныя і малекулярна-генетычныя аспекты вывучэння і выкарыстання біяразнастайнасці раслін; рашэнне пытанняў аховы раслін у батанічных садах; навуковае, прыкладное і асветніцкае значэнне батанічных калекцый; сучасныя напрамкі ландшафтнага дызайну і зялёнага будаўніцтва.
Пленарнае пасяджэнне адбылося ў Прэзідыуме НАН Беларусі. З асноўным дакладам выступіў дырэктар ЦБС Валянцін Шатраўка. Вялікай групе супрацоўнікаў Батанічнага сада былі ўручаны ўзнагароды НАН Беларусі, прафсаюзнай арганізацыі.