Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.07.2022

НАН Беларусі наведала дэлегацыя Ленінградскай вобласці

13 ліпеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі знаходзілася дэлегацыя Дзяржаўнай ветэрынарнай службы Ленінградскай вобласці.

У ходзе візіту члены дэлегацыі пазнаёміліся з пастаяннай выставай «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці», пасля чаго адбыліся перамовы з намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі П. П. Казакевічам і кіраўніцтвам Аддзялення аграрных навук. Бакі адзначылі наяўны патэнцыял для развіцця ўзаемадзеяння і дамовіліся аб пастаўках ветэрынарных і біялагічных прэпаратаў НАН Беларусі ў Ленінградскую вобласць Расійскай Федэрацыі.

Таксама было арганізавана наведванне Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага, дзе дэлегацыі прадэманстравалі найноўшыя распрацоўкі беларускіх вучоных у гэтай галіне і намецілі крокі па пашырэнні сумеснай дзейнасці на бліжэйшую перспектыву.

Тэгi
#візіты