Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.07.2022

Беларусь і Расія будуць разам развіваць напрамак сістэм накаплення энергіі для забеспячэння электратранспарту

Інтэгратар Расатама ў галіне накаплення электраэнергіі – ТАА «РЭНЕРА» (уваходзіць у Паліўную кампанію Расатама «ЦВЭЛ») – і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі дамовіліся аб супрацоўніцтве ў сферы распрацовак сістэм накаплення энергіі для забеспячэння вытворча-тэхналагічнай базы і павелічэння колькасці транспартных сродкаў на электрычнай цязе ў Рэспубліцы Беларусь.

Прадстаўнікі ТАА «РЭНЕРА» падчас візіту ў НАН Беларусі азнаёміліся з пастаяннай выставай «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці». На сустрэчы са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым генеральны дырэктар ТАА «РЭНЕРА» Аляксандр Камашаў звярнуў увагу на беларускія распрацоўкі ў сферы графітавых матэрыялаў, натрый-іонных акумулятараў і ўтылізацыі батарэй, цеплаадводных тэхналогій, аховы ад электрамагнітнага выпраменьвання. На сустрэчы было падкрэслена, што бакі гатовыя і падтрымліваюць неабходнасць праекта пяцігадовай праграмы Саюзнай дзяржавы па стварэнні сумеснага электрамабіля.

Прадстаўнікі ТАА «РЭНЕРА» наведалі таксама НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве, ДНУ «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі», ДНУ «Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі», дзе дэталёва абмеркаваны пытанні стварэння сумесных беларуска-расійскіх накапляльнікаў энергіі для галіны электратранспарту, а таксама разгледжаны магчымасці пераходу да паэтапнай лакалізацыі вытворчасці сістэм накаплення энергіі па тэхналогіі ТАА «РЭНЕРА» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з улікам рэгіянальнай спецыфікі і спецыялізацыі вытворчых прадпрыемстваў.

У будучым намечаны ўзаемныя візіты для прапрацоўкі неабходных сумесных крокаў на бліжэйшую перспектыву.

Прэс-служба НАН Беларусі

Даведачна:
ТАА «РЭНЕРА» (уваходзіць у Паліўную кампанію Расатама «ЦВЭЛ») – інтэгратар Расатама ў сферы сістэм накаплення электраэнергіі, які актыўна развіваецца. Кампанія вырабляе літый-іонныя сістэмы захоўвання энергіі для крыніц аварыйнага і бесперабойнага сілкавання, гібрыдныя сістэмы з удзелам аднаўляльных крыніц генерацыі, цягавыя батарэі для электратранспарту і спецтэхнікі. ТАА «РЭНЕРА» плануе пабудаваць у Калінінградскай вобласці завод па вытворчасці літый-іонных ячэек і акумулятарных батарэй. Завод агульнай магутнасцю вырабленых устройстваў каля 4 ГВт*г у год пачне работу ў 2025 годзе. Наяўнасць уласнага R&D цэнтра дазваляе распрацоўваць, разам з тыпавымі сістэмамі, комплексныя рашэнні пад індывідуальныя патрабаванні заказчыка. Каманда суправаджае праект ад НДВКР да вытворчасці, ажыццяўляе сервіснае абслугоўванне. www.www.renera.ru,/i>

Тэгi
#візіты