12 ліпеня 2022 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі знаходзіўся з візітам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Санцьяга Перэс Бенітас. У рамках візіту было арганізавана наведванне пастаяннай выставы НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці», дзе спадара Пасла пазнаёмілі з найноўшымі распрацоўкамі беларускіх вучоных.
У ходзе сустрэчы са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі У. Р. Гусаковым бакі адзначылі неабходнасць інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва паміж краінамі ў шэрагу напрамкаў: у галіне біятэхналогій, хімічных навук, аграрных навук, IT, электратранспарту. Адбыўся абмен інфармацыяй аб дасягненнях ва ўказаных галінах навукі, дасягнуты дамоўленасці аб прапрацоўцы магчымасцей і механізмаў арганізацыі сумеснай дзейнасці, падпісаны адпаведныя дарожныя карты.
Бакі дамовіліся таксама аб правядзенні ў канцы ліпеня 2022 года сумеснага беларуска-кубінскага мерапрыемства ў галіне біятэхналогій у рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Інстытута вакцын Фінлай.