Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.07.2022

Вучоныя Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі ўдастоены ўзнагарод НАН Беларусі

На апаратнай нарадзе 25 ліпеня 2022 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў уручыў нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Ціхаміраву Сяргею Аляксандравічу, намесніку акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі, члену-карэспандэнту – за значны асабісты ўнёсак у развіццё беларускай навукі і высокія навукова-тэхнічныя дасягненні.

Памятны знак «У гонар 100-годдзя Інстытута беларускай культуры» ўручаны прадстаўнікам арганізацый Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі. Высокай узнагароды за значны асабісты ўнёсак у развіццё беларускай навукі, плённую дзейнасць па ўмацаванні навуковага патэнцыялу краіны ўдастоены: Аронаў Аркадзь Геселевіч, галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі; Длугуновіч Вячаслаў Андрэевіч, начальнік «Выпрабавальнага цэнтра лазернай тэхнікі» Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі; Казак Мікалай Станіслававіч, генеральны дырэктар ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка», акадэмік; Кернасоўскі Юрый Міхайлавіч, дырэктар ААТ «Мінскі навукова-даследчы інстытут радыёматэрыялаў»; Лішык Сяргей Іванавіч, вучоны сакратар – начальнік навукова-даследчага аддзела Цэнтра святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій НАН Беларусі.

Шчыра віншуем усіх узнагароджаных і жадаем новых поспехаў!