Савет маладых вучоных НАН Беларусі арганізуе 25 – 28 кастрычніка 2022 года правядзенне ХІХ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Моладзь у навуцы – 2022» (далей – Канферэнцыя) для маладых вучоных, аспірантаў, саіскальнікаў, магістрантаў, студэнтаў і навучэнцаў Беларусі і замежжа.
Мэтай мерапрыемства з’яўляецца стымуляванне навукова-тэхнічнага, інавацыйнага патэнцыялу і прэзентацыя праектаў і навуковых распрацовак маладых вучоных, а таксама абмен вопытам і меркаваннямі па шырокім коле навуковых пытанняў.
Тэрмін прыёму заявак і тэзісаў для ўдзелу маладых вучоных – да 5 жніўня.
Тэрмін прыёму заявак для ўдзелу навучэнцаў – да 1 кастрычніка.
Інфармацыя аб мерапрыемстве і форма заявачных матэрыялаў на сайце канферэнцыі ibit.ly/d0CN