Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.07.2022

VI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Інтэлектуальная культура Беларусі: праблемы інтэрпрэтацыі філасофскай спадчыны і сучасныя задачы гуманітарных ведаў»

Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 17 – 18 лістапада 2022 г. праводзіць VI Міжнародную навуковую канферэнцыю «Інтэлектуальная культура Беларусі: праблемы інтэрпрэтацыі філасофскай спадчыны і сучасныя задачы гуманітарных ведаў».

Канферэнцыя працягне серыю штогадовых мерапрыемстваў Інстытута, прымеркаваных да Сусветнага дня філасофіі ЮНЭСКА і прысвечаных раскрыццю і папулярызацыі для сусветнай супольнасці інтэлектуальнай культуры Беларусі ў шматстайнасці яе праяўленняў, філасофскай, маральна-этычнай і грамадска-палітычнай думкі, навукі і адукацыі.

Мэта мерапрыемства – абмеркаванне праблематыкі і напрамкаў развіцця сучасных філасофскіх ведаў у кантэксце глабальных праблем і выклікаў сучаснасці; ацэнка патэнцыялу філасофскай навукі ў Рэспубліцы Беларусь і традыцый беларускай акадэмічнай філасофскай школы, яе ўдзелу ў рэгіянальным і глабальным супрацоўніцтве; разгляд зместу гісторыка-філасофскага працэсу ў яго ўніверсальным і нацыянальным вымярэннях.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў канферэнцыі вучоных, выкладчыкаў, работнікаў органаў дзяржаўнай улады і кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, экспертаў, спецыялістаў у сферы сацыяльна-гуманітарных працэсаў.

Мяркуецца магчымасць вочнага, дыстанцыйнага (выступленне анлайн у фармаце відэаканферэнцыі), завочнага ўдзелу. Пры адборы заявак прыярытэт аддаецца вочным і дыстанцыйным дакладам.

Падрабязнасці можна даведацца па спасылцы: Інфармацыйны ліст