Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.07.2022

Вучоныя НАН Беларусі прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі «Новыя аграпрамысловыя тэхналогіі: унёсак беларускіх вучоных у развіццё сельскай гаспадаркі»

28 ліпеня 2022 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася канферэнцыя «Новыя аграпрамысловыя тэхналогіі: унёсак беларускіх вучоных у развіццё сельскай гаспадаркі».

У ліку экспертаў выступілі: Бакач Мікалай Георгіевіч, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі»; Серая Таісія Міхайлаўна, намеснік дырэктара РУП «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі»; Якімовіч Алена Анатольеўна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце РУП «Інстытут аховы раслін НАН Беларусі»; Гардзей Станіслаў Іванавіч, загадчык аддзела азімых збожжавых культур РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве»; Кізеева Алена Сяргееўна, начальнік аддзела навукова-тэхнічнай інфармацыі РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні»; Цімашэнка Уладзімір Мікалаевіч, першы намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі».

Вучоныя расказалі пра новыя аграпрамысловыя тэхналогіі для далейшага развіцця АПК рэспублікі: ад работы над сучаснай сістэмай машын і селекцыі яшчэ адной пароды рагатай жывёлы да барацьбы з актыўнымі хваробамі і шкоднікамі сельскагаспадарчых культур.