Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.07.2022

Падведзены вынікі першага паўгоддзя 2022 года

Асноўнае пытанне ў парадку дня 28 ліпеня 2022 года на пашыраным пасяджэнні Бюро Прэзідыума НАН Беларусі з удзелам кіраўнікоў – выкананне арганізацыямі Акадэміі навук паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця за першае паўгоддзе гэтага года. У сваім дакладзе начальнік Галоўнага планава-фінансавага ўпраўлення апарата Надзея Сцяпанава падкрэсліла, што ў цэлым па НАН Беларусі планавыя паказчыкі і мэтавыя індыкатары выкананы.

Лічбы – наступныя: агульны аб’ём выкананых арганізацыямі НАН Беларусі за студзень-чэрвень 2022 года работ склаў 416,5 млн рублёў.

За студзень-чэрвень 2022 г. камерцыйнымі і бюджэтнымі арганізацыямі НАН Беларусі, паводле даных арганізацый НАН Беларусі, выраблена прадукцыі на экспарт, выканана работ (паслуг) па дагаворах з замежнымі заказчыкамі на агульную суму 18 943,2 тыс. долараў ЗША, што складае 170,5% да паказчыка, устаноўленага на першае паўгоддзе 2022 г. планам па экспарце тавараў і паслуг, і 130,2% да аб’ёму экспарту за аналагічны перыяд 2021 года. Дадаткова арганізацыямі НАН Беларусі атрыманы сродкі па грантах на агульную суму больш за 120,0 тыс. долараў ЗША. Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі арганізацый НАН Беларусі склалася станоўчае ў памеры +6 925,7 тыс. долараў ЗША (за 6 месяцаў 2021 г. сальда + 3 426,2 тыс. долараў ЗША). Лепш за ўсіх у гэтым напрамку спрацавалі арганізацыі Аддзялення аграрных навук і Аддзялення фізіка-тэхнічных навук (75,7% ад агульнага аб’ёму).

У цэлым па НАН Беларусі сярэднемесячны заробак за студзень-чэрвень 2022 года склаў 1 584,8 рублёў, рост у 1,2 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Падводзячы вынікі першага паўгоддзя, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў адзначыў, што сёння неабходна працаваць максімальна эфектыўна. Галоўнае – бескампраміснае выкананне ўсіх паказчыкаў. У прыярытэце – праграмы. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена асваенню сродкаў, плацяжам за электраэнергію. Кіраўнікі арганізацый павінны рабіць усё для росту заработнай платы супрацоўнікаў, прычым з розных крыніц. Адным з важных пытанняў застаецца фінансавае забеспячэнне. У кожнай арганізацыі павінна быць вытворчасць або вытворчы ўчастак. Імпартазамяшчэнне – сёння гэтая праблема стаіць як ніколі востра, і гэта шанец для нашых навуковых арганізацый. Інвестыцыі ў развіццё. У навуцы неабходна актыўна працягваць кааперацыю, выбудоўваць супрацоўніцтва з усімі краінамі.

Старшыня Прэзідыума яшчэ раз нацэліў кіраўніцтва арганізацый на прарыўныя распрацоўкі сусветнага ўзроўню, значныя навуковыя рэзультаты.