Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.08.2022

Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

2 верасня 2022 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям».

Мерапрыемства падрыхтавана пярвічнымі арганізацыямі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Спікерамі стануць беларускія пісьменнікі, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (БДПУ), прадстаўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» і інш.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі абмяркуюць пытанні фарміравання чытацкіх інтарэсаў дзяцей з дапамогай тэхналогіі асэнсаванага чытання і выхавання дзіцяці праз мастацкае слова. Будзе закранута тэма актуальнасці дзіцячай літаратуры на сучасным этапе. Сваім вопытам рэалізацыі адукацыйнага праекта «Ад культуры чытання – да культуры асобы» падзеліцца старшы выкладчык кафедры беларускага і рускага мовазнаўства БДПУ, кандыдат педагагічных навук Ірына Буторына. Галоўны рэдактар часопіса «Пралеска» Святлана Штабінская запросіць усіх у Літаратурную гасцёўню для знаёмства з творчасцю беларускіх пісьменнікаў. У рамках сустрэчы будзе арганізавана выстава кніг беларускіх дзіцячых пісьменнікаў «Святло дабрыні. Кнігі для дзяцей».

Запрашаем да ўдзелу ўсіх зацікаўленых. Адрас правядзення: Мінск, вул. Сурганава, 15, ЦНБ НАН Беларусі. Час работы дыялогавай пляцоўкі: з 10.00 да 13.30.

Мадэратар:
Альбіна Леанідаўна Давідовіч, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі – начальнік упраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат педагагічных навук, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кантакты: + 375 17 222 64 81, davidovich@edu.gov.by