Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.08.2022

Узнагароджаны пераможцы летняй спартакіяды – 2022

29 жніўня 2022 года на апаратнай нарадзе ўзнагароджаны пераможцы сёлетняй летняй спартакіяды сярод работнікаў арганізацый НАН Беларусі.

Першае месца заваявала каманда НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі, другое – прадстаўнікі Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава, трэцяе – у спартсменаў Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў (Сосны).