27-28 жніўня 2022 года ў ДАЛ «Фатон» (п. Ракаў) адбылася галоўная спартыўная падзея Акадэміі – летняя спартакіяда сярод работнікаў арганізацый НАН Беларусі.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі 50 арганізацый, усяго – каля 300 чалавек. У праграме: лёгкаатлетычны крос, эстафета, скачкі групавыя праз вяроўку, шкатулка, падцягванне, стральба, лазертаг.
Спартыўныя мерапрыемствы сталі добрай традыцыяй у Акадэміі. Гэта магчымасць не толькі памерацца сіламі ў тым або іншым відзе спорту, але і сустрэцца з сябрамі, адзінадумцамі, якія падзяляюць каштоўнасці карпаратыўнай культуры, падтрымліваюць здаровы лад жыцця, вызначаюцца моцным духам і імкненнем да перамог. Паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, паперажываць за каманду ці проста зрабіць здымак у фотазоне – усё гэта было магчымым на спартакіядзе!