25 жніўня 2022 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя «Аб падрыхтоўцы і правядзенні Фестывалю навукі – 2022».
У якасці спікераў на мерапрыемстве выступілі Васілій Гурскі, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, Станіслаў Юрэцкі, старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі», Аляксандр Зайцаў, навуковы супрацоўнік ДНУ «Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі», Ганна Барэйка, навуковы супрацоўнік ДНУ «Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі».
Як адзначыў Васілій Гурскі, «у шосты раз Нацыянальная акадэмія навук Беларусі арганізуе традыцыйны Фестываль навукі – мерапрыемства не толькі цікавае для людзей усіх узростаў, але і пазнавальнае. Мэта, якую ставяць перад сабой арганізатары фестывалю, заключаецца ў папулярызацыі навуковых ведаў і спосабаў іх атрымаць, дэманстрацыі дасягненняў беларускіх вучоных, перш за ўсё маладых». Вучоны сакратар адзначыў, што за апошнія гады адбылося амаладжэнне кадраў навуковых супрацоўнікаў акадэміі, і сёння кожны трэці – гэта малады вучоны. Таму невыпадкова асаблівасцю сяголетняга фестывалю з’яўляецца арганізацыя выставы «100 інавацый маладых вучоных НАН Беларусі».
Старшыня Савета маладых вучоных Станіслаў Юрэцкі, супрацоўнікі навуковых інстытутаў Аляксандр Зайцаў і Ганна Барэйка дэталёва пазнаёмілі ўдзельнікаў прэс-канферэнцыі з праграмай Фестывалю навукі – 2022.