Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.08.2022

Акадэмікі-сакратары Аддзяленняў НАН Беларусі прынялі ўдзел у Міжнародным форуме тэхналагічнага развіцця «Тэхнапрам – 2022»

У рамках візіту ў Навасібірск акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Аляксандр Шумілін, акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук Сяргей Шчарбакоў, акадэмік-сакратар Аддзялення медыцынскіх навук Васілій Богдан і акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Алег Баранаў прынялі ўдзел у Міжнародным форуме тэхналагічнага развіцця «Тэхнапрам – 2022», дзе сустрэліся з калегамі і абмяняліся вопытам.

Мэта мерапрыемства – кансалідацыя намаганняў органаў дзяржаўнай улады, навукова-адукацыйнай і прадпрымальніцкай супольнасцей па стварэнні ўмоў для паскарэння навукова-тэхналагічнгага развіцця і аператыўнага ўкаранення дасягненняў навукі і тэхналогій.

Тэматыка форуму ахоплівае актуальныя пытанні навукова-тэхнічнай палітыкі, лічбавых тэхналогій у новай рэчаіснасці, генетыкі і біятэхналогій, агратэхналогій і харчовай бяспекі, праектаў магасаенс і многае іншае.

Тэгi
#форумы