Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.09.2022

Адбылася прэс-прэзентацыя новага выдання НАН Беларусі «Рыжскі мір 1921 года і Беларусь» (да 100-годдзя заключэння)

14 верасня 2022 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-прэзентацыя новага выдання НАН Беларусі «Рыжскі мір 1921 года і Беларусь» (да 100-годдзя заключэння). У якасці спікераў на мерапрыемстве выступілі Павел Трубчык, вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Сяргей Траццяк, загадчык аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Валянцін Мазец, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Павел Трубчык падчас прэс-прэзентацыі падкрэсліў, што выданне зборніка – сімвалічная падзея: «Праз некалькі дзён мы будзем адзначаць гадавіну аб’яднання Заходняй Беларусі і БССР. І гэта вельмі важная падзея. Таму мы і праводзім такое мерапрыемства». Сяргей Траццяк у сваім выступленні падкрэсліў той факт, што калі б не падзеі 1939 года, у ходзе якіх Беларусь уз’ядналася, ход Вялікай Айчыннай вайны мог быць іншы: «Калі б гэтыя тэрыторыі не вярнуліся, то сталі б падкантрольнымі трэцяму рэйху. І тады вайна ў Беларусі набыла б іншы характар. Як сутыкненне з фашысцкімі і антыфашысцкімі паслядоўнікамі на тэрыторыі». Валянцін Мазец назваў раздзел Беларусі актам гістарычнай несправядлівасці. У той жа час, па яго словах, уз’яднанне дазволіла стварыць фундамент для фарміравання беларускай дзяржаўнасці.


Тэгi
#выданні