Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.09.2022

Адбыўся Круглы стол, прысвечаны Дню народнага адзінства

16 верасня 2022 года адбыўся Круглы стол, прысвечаны Дню народнага адзінства. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмікі-сакратары, вядучыя вучоныя Акадэміі навук, гісторыкі, сацыёлагі, мастацтвазнаўцы, маладыя вучоныя.

Выступаючы перад удзельнікамі Круглага стала, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў адзначыў: «Адной з лёсавызначальных падзей беларускай дзяржаўнасці з’яўляецца ўз’яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. Як сведчыць гісторыя, беларускаму народу прыйшлося прайсці доўгі і драматычны шлях рэалізацыі ідэі сваёй дзяржаўнасці ў складаных і супярэчлівых знешнепалітычных і ўнутрыпалітычных абставінах». Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі падкрэсліў, што дзень 17 верасня з’яўляецца сапраўдным сімвалам аднаўлення гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа і павінен назаўсёды замацавацца ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.

Падчас Круглага стала вучонымі былі падняты тэмы значэння ўз’яднання беларускага народа ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці, далейшым сацыяльна-эканамічным, сацыяльным і культурным развіцці беларускага народа. На мерапрыемстве дадзена ацэнка гістарычных перадумоў фарміравання сучаснай эканамічнай мадэлі Беларусі, асветлены вынікі апошніх сацыялагічных даследаванняў вучоных, у якіх зроблены аналіз адносін жыхароў сучаснай Беларусі да каштоўнасцей, што нас аб’ядноўваюць.