Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.09.2022

Маладыя вучоныя НАН Беларусі і Далёкаўсходняга аддзялення РАН падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Саветам маладых вучоных НАН Беларусі і Саветам маладых вучоных Далёкаўсходняга аддзялення Расійскай акадэміі навук падпісана ва Уладзівастоку ў выніку візіту туды і ў Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт дэлегацыі Савета маладых вучоных НАН Беларусі на чале са старшынёй Станіславам Юрэцкім.

Галоўная мэта Пагаднення – актывізацыя супрацоўніцтва маладых вучоных НАН Беларусі і Далёкага Усходу з мэтай папулярызацыі навукі і навуковых дасягненняў. Дакумент прадугледжвае правядзенне сумесных форумаў, канферэнцый, сімпозіумаў, лекторыяў, узаемных кансультацый і абмен інфармацыяй, якая мае значэнне для развіцця асноўных напрамкаў навуковай дзейнасці маладых вучоных. Асаблівая ўвага пры супрацоўніцтве будзе нададзена папулярызацыі навукі і навукова-асветніцкай рабоце з вучнёўскай і працоўнай моладдзю па асноўных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.

З 12 па 18 верасня 2022 г. адбыўся візіт дэлегацыі Савета маладых вучоных НАН Беларусі на чале са старшынёй Станіславам Юрэцкім у Далёкаўсходняе аддзяленне РАН і Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт (г. Уладзівасток). Сустрэчы з кіраўніцтвам, круглыя сталы і абмен думкамі адбыліся на базе наступных арганізацый: Ціхаакіянскі інстытут біяарганічнай хіміі, Інстытут хіміі, Далёкаўсходні геалагічны інстытут, Інстытут гісторыі, археалогіі і этнаграфіі народаў Далёкага Усходу, Федэральны навуковы цэнтр аграбіятэхналогій Далёкага Усходу імя А. К. Чайкі, Прыморскі акіянарыум – філіял Нацыянальнага навуковага цэнтра марской біялогіі.

Таксама дэлегацыя Савета маладых вучоных НАН Беларусі наведала Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт, азнаёмілася з адукацыйнымі і навукова-даследчымі падраздзяленнямі ВНУ. У рамках гэтага наведвання адбыўся круглы стол па пытаннях развіцця двухбаковага маладзёжнага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.