Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.09.2022

Адбылося пашыранае рабочае пасяджэнне Міжведамаснай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях Антарктыкі

20 верасня 2022 года ў НАН Беларусі адбылося пашыранае рабочае пасяджэнне Міжведамаснай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях Антарктыкі. У мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя Расгідрамета і Расійскай антарктычнай экспедыцыі Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы «Інстытут Арктыкі і Антарктыкі» (г. Санкт-Пецярбург) на чале з Аляксандрам Клепікавым, намеснікам дырэктара інстытута, начальнікам Расійскай антарктычнай экспедыцыі. Адбылася сустрэча членаў расійскай дэлегацыі са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым.

Падчас візіту разгледжаны ход выканання ў 2021-2022 гг. плана мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Пагаднення аб супрацоўніцтве ў Антарктыцы паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі. Таксама абмеркаваны планы навуковага і лагістычнага супрацоўніцтва на 2022-2023 гг., у тым ліку ў рамках правядзення 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі і 68-й Расійскай антарктычнай экспедыцыі.