28 верасня 2022 г. на базе Інстытута эканомікі НАН Беларусі з удзелам аўтарытэтных юрыстаў і эканамістаў адбыўся круглы стол «Прававое забеспячэнне эканамічнай бяспекі ў сучасных умовах: сусветны і айчынны вопыт».
Арганізатарам мерапрыемства выступіў Цэнтр дзяржаўнага будаўніцтва і права Інстытута эканомікі НАН Беларусі. Узнятыя дакладчыкамі пытанні насілі актуальны тэарэтыка-прыкладны характар як у галіне права, так і эканомікі, выклікалі жывую дыскусію сярод удзельнікаў круглага стала. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва і супрацоўнікі розных падраздзяленняў Інстытута эканомікі, у тым ліку маладыя вучоныя, а таксама магістранты, студэнты юрыдычнага і эканамічнага факультэтаў БДУ. У ліку запрошаных удзельнікаў дыскусіі выступілі аўтарытэтныя прадстаўнікі ДФР КДК, НЦЗПД, Акадэміі МУС, кафедры эканамічнай бяспекі БДУ, Інстытута інфармацыйных тэхналогій БДУІР, НПЦ Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.