Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.09.2022

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні конкурсу «Топ-10» вынікаў дзейнасці вучоных НАН Беларусі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў за 2022 год

На конкурс прадстаўляюцца ўпершыню атрыманыя або завершаныя ў 2022 годзе вынікі навуковай дзейнасці вучоных і навуковых калектываў у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў у выглядзе публікацый і інавацыйных распрацовак, калі яны адпавядаюць наступным крытэрыям: вынік апублікаваны ў выданні з высокім імпакт-фактарам; публікацыя ўнесена ў міжнародныя базы даных; атрыманая прынцыпова новая навуковая інфармацыя ўпершыню апублікавана ў выглядзе кніжнага выдання (главы ў манаграфіі) і мае важнае значэнне для прагрэсу айчыннай і сусветнай навукі, будзе аказваць істотны ўплыў на развіццё эканомікі краіны, рашэнне сацыяльных, экалагічных і іншых праблем; на аснове вынікаў даследаванняў створаны аб’ект новай тэхнікі (спосаб, тэхналагічны працэс), які па большасці тэхнічных параметраў адпавядае сусветнаму ўзроўню.

Права вылучэння намінантаў для ўдзелу ў конкурсе прадастаўляецца навуковым арганізацыям НАН Беларусі і правадзейным членам (акадэмікам) НАН Беларусі. Арганізацыя (акадэмік) можа вылучыць некалькі аўтарскіх калектываў (індывідуальных аўтараў) для ўдзелу ў конкурсе «Топ-10».

ОАрганізацыі (акадэмікі), якія вылучаюць намінантаў на конкурс, прадастаўляюць наступны камплект дакументаў: ліст аб прадстаўленні намінантаў на адрас НАН Беларусі, падпісаны кіраўніком арганізацыі або акадэмікам, які ўключае сціслае матываванае прадстаўленне намінантаў і характарыстыку іх навуковых дасягненняў; сціслая фармулёўка выніку (не больш за 400 знакаў); у выпадку вылучэння цыкла навуковых прац дадаткова ўказваецца пералік прац, уключаных у цыкл; спіс усіх навуковых прац намінантаў, апублікаваных па тэме атрыманага выніку, з указаннем імпакт-фактараў выданняў, у якіх апублікаваны вынікі; копіі навуковых прац намінантаў, апублікаваных у 2021 годзе па тэме атрыманага выніку; копіі дакументаў, якія пацвярджаюць важнасць распрацоўкі для сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь (патэнты, аўтарскія пасведчанні, акты ўкаранення навуковых вынікаў у практычную дзейнасць і (або) вучэбны працэс), пры іх наяўнасці; даведка-аб’ектыўка кожнага з намінантаў; ксеракопіі 25, 31 – 33 старонак пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь кожнага з намінантаў; зводная заяўка (з формай заяўкі можна азнаёміцца тут) у выглядзе файла, сумяшчальнага з MS Word, і раздрукоўка, падпісаная кіраўніком арганізацыі альбо акадэмікам.

Камплект дакументаў з паметкай «На конкурс «Топ-10» вынікаў дзейнасці вучоных НАН Беларусі за 2022 год» накіроўваецца ў профільнае аддзяленне НАН Беларусі не пазней за 1 снежня 2022 г.

З Палажэннем аб конкурсе «Топ-10» вынікаў дзейнасці вучоных НАН Беларусі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў можна пазнаёміцца тут.