Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення і заахвочвання найбольш эфектыўных у працы ў 2022 годзе вучоных НАН Беларусі, якія маюць значныя асабістыя дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці і зрабілі важкі ўнёсак у развіццё навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, умацаванне міжнароднага аўтарытэту НАН Беларусі, падрыхтоўку кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі.
У конкурсе могуць удзельнічаць:
- правадзейныя члены (акадэмікі) і члены-карэспандэнты;
- навуковыя работнікі вышэйшай кваліфікацыі, якія працуюць у навуковых арганізацыях НАН Беларусі па асноўным месцы працы.
Права вылучэння кандыдатур на саісканне звання «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – 2022» маюць члены Бюро Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмікі-сакратары аддзяленняў Акадэміі навук.
Палажэнне аб конкурсе, форма анкеты ўдзельніка конкурсу іпаказчыкі яго навуковай дзейнасці прадстаўлены тут.
Дакументы на конкурс высылаюцца не пазней за 1 снежня 2022 г. з паметкай «На конкурс «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – 2022» на адрас: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 317, упраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата НАН Беларусі. Кантактныя тэлефоны: +375(017) 275 24 56, +375(017) 358 28 26.