Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.09.2022

НАН Беларусі працягвае прыём матэрыялаў на конкурс на лепшае асвятленне навуковых дасягненняў 2022 года ў СМІ

З мэтай фарміравання цэласнага пазітыўнага вобразу навукі, павышэння яе аўтарытэту, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да дасягненняў беларускіх вучоных, стымулявання творчай і прафесійнай актыўнасці як журналістаў, так і непрафесійных папулярызатараў навукі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі працягвае прыём заявак на конкурс 2022 года з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій фізічным асобам па наступных намінацыях: лепшая публікацыя; лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні; лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні; лепшае асвятленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы Інтэрнэт.

Матэрыялы на конкурс накіроўваюцца да 20 снежня 2022 года камісіі на папяровым і электронным носьбітах на адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, Прэзідыум НАН Беларусі (каб. 411) і на электронны адрас: press@presidium.bas-net.by.

У камплект дакументаў уваходзяць:
1. заяўка, падпісаная кіраўніком і завераная адпаведна пячаткай рэдакцыі, інфармацыйнага агенцтва, дырэкцыі, з указаннем намінацыі, на якую заяўляецца работа, з указаннем даты і месца апублікавання ці выхаду ў эфір, з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку і пасады аўтара, са сціслым анонсам заяўленых матэрыялаў;
2. непасрэдна публікацыі, сюжэты, матэрыялы па заяўленай намінацыі за 2022 год.

За падрабязнай інфармацыяй звяртацца да прэс-сакратара НАН Беларусі Марцалевай Наталлі Аляксандраўны па тэл. 373-14-05.
З Палажэннем аб конкурсе можна пазнаёміцца тут.