30 верасня 2022 года ў 14.00 у Інстытуце філасофіі НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, аўд. 302) адбудзецца Рэспубліканскі круглы стол «Уз’яднанне беларускай нацыі як заканамернасць айчыннай гісторыі».
На мерапрыемстве будуць абмеркаваны значэнне і роля ўз’яднання беларускага народа ў 1939 годзе. Задачы круглага стала: выявіць ролю сацыягуманітарных ведаў у аб’яднанні беларускага народа, вызначыць месца аб’яднання беларускага народа ў сістэме міжнародных адносін, акрэсліць патрэбнасць захавання гістарычнай памяці ў інфармацыйнай прасторы. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў і навуковых арганізацый.