Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.10.2022

У НАН Беларусі прайшло пасяджэнне Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі

26 кастрычніка 2022 года на базе НАН Беларусі адбылося пасяджэнне Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі мерапрыемства разгледзелі пытанні гістарычнай адукацыі на ўсіх узроўнях і выкладання новай дысцыпліны – гісторыі беларускай дзяржаўнасці, а таксама музеязнаўства, захавання помнікаў, мемарыялаў, абмеркавалі шэраг іншых аспектаў, звязаных з даследчай дзейнасцю, з работай Інстытута гісторыі як галоўнай навуковай установы краіны гістарычнага профілю, з работай факультэтаў ВНУ, з правядзеннем дысертацыйных даследаванняў.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка адзначыў, што «Савет па гістарычнай палітыцы функцыянуе на базе Нацыянальнай акадэміі навук практычна з пачатку года» і нагадаў, што «было прынята адпаведнае распараджэнне кіраўніка дзяржавы па стварэнні гэтага Савета». У складзе Савета сфарміравана некалькі камісій па напрамках яго дзейнасці. Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працуе на пастаяннай аснове.


Тэгi
#саветы