Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.10.2022

Вынікі 9 месяцаў разгледжаны на пашыраным пасяджэнні Бюро Прэзідыума

27 кастрычніка 2022 года з удзелам кіраўнікоў арганізацый было разгледжана галоўнае пытанне: як выканалі арганізацыі НАН Беларусі паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця за 9 месяцаў гэтага года.

Начальнік Галоўнага планава-фінансавага ўпраўлення апарата НАН Беларусі Надзея Сцяпанава адзначыла ў сваім дакладзе, што ў цэлым па НАН Беларусі за 9 месяцаў 2022 г. планавыя паказчыкі і мэтавыя індыкатары выкананы.

Агульны аб’ём работ, выкананых арганізацыямі НАН Беларусі за студзень-верасень 2022 года, склаў 710,1 млн. рублёў, 115,1 % да плана справаздачнага перыяду, ці 125,8 % да студзеня-верасня 2021 года.

Пра тое, як спрацавалі канкрэтныя арганізацыі, якія навуковыя вынікі дасягнуты, якія ёсць праблемы і як будуць вырашацца вострыя пытанні, далажылі кіраўнікі Аддзяленняў навук. Аб выніках прыёму ў аспірантуру і дактарантуру арганізацый НАН Беларусі далажыў рэктар Універсітэта НАН Беларусі Марат Жылінскі.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў яшчэ раз звярнуў увагу дырэктараў на тое, што сёння даводзіцца працаваць у няпростых умовах. Таму неабходна правесці аптымізацыю дзейнасці па ўсіх напрамках. Старшыня Прэзідыума таксама звярнуў увагу кіраўнікоў, што ў кожнай арганізацыі павінна быць вытворчасць ці вытворчы ўчастак. У сучасных умовах інстытуты павінны самі ўмець зарабляць грошы. Такое патрабаванне часу. Кіраўнік Акадэміі навук адзначыў, што сёння ў НАН Беларусі павінны быць яркія распрацоўкі прарыўнога характару, значныя навуковыя вынікі.