25 кастрычніка 2022 года ў НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё ХІХ Міжнароднай навуковай канферэнцыі маладых вучоных «Моладзь у навуцы – 2022».
Як адзначыў, выступаючы на адкрыцці канферэнцыі, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, у НАН цяпер актыўна ідуць насустрач пажаданням моладзі. Для выяўлення і падтрымкі таленавітых маладых даследчыкаў штогод арганізуецца шэраг прэмій і конкурсаў, сярод якіх тры спецыяльныя імянныя прэміі для моладзі. Таксама праводзіцца штогадовы конкурс «100 маладых талентаў НАН Беларусі», традыцыйным становіцца правядзенне агульнаакадэмічнага конкурсу «Топ-10». Адной з новых формаў работы з моладдзю з’яўляецца арганізацыя так званых маладых акадэмій, якія ў апошні час ствараюцца па вялікай колькасці навуковых напрамкаў.
25 – 28 кастрычніка ў НАН праходзіць ХІХ Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых вучоных «Моладзь у навуцы – 2022». У ёй прымаюць удзел маладыя вучоныя, аспіранты, саіскальнікі, магістранты, студэнты і навучэнцы Беларусі з працамі па такіх навуковых напрамках, як біялагічныя, медыцынскія, фізіка-тэхнічныя, фізіка-матэматычныя, аграрныя, хімічныя і навукі аб Зямлі, гуманітарныя навукі і мастацтвы, а таксама маладыя даследчыкі з Расіі, Арменіі і Кыргызстана.
У рамках канферэнцыі 25 кастрычніка прайшло пасяджэнне Савета маладых вучоных Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН). 26 і 27 кастрычніка праходзіць работа секцый па розных напрамках на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 15).
Мэтай мерапрыемства з’яўляецца стымуляванне навукова-тэхнічнага, інавацыйнага патэнцыялу і прэзентацыя праектаў і навуковых распрацовак маладых вучоных, а таксама абмен вопытам і меркаваннямі па шырокім коле навуковых пытанняў.
Арганізатар – Савет маладых вучоных НАН Беларусі.
Больш падрабязна з праграмай мерапрыемства можна пазнаёміцца насайце канферэнцыі