Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.10.2022

Зацверджаны новы склад Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Зацверджаны новы склад Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адпаведны ўказ № 376 падпісаў кіраўнік дзяржавы.

У склад Прэзідыума ўведзены нядаўна назначаны галоўны вучоны сакратар НАН, акадэмікі-сакратары Аддзяленняў біялагічных, медыцынскіх, фізіка-тэхнічных навук, Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, старшыня Савета маладых вучоных НАН.

Абнаўленне складу Прэзідыума НАН накіравана на павышэнне эфектыўнасці прынятых рашэнняў па развіцці навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, айчынных навуковых школ, творчага патэнцыялу маладых вучоных.

З новым складам Прэзідыума НАН Беларусі можна пазнаёміцца тут.

Тэгi
#указы