3 лістапада 2022 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбыўся прэс-брыфінг галоўнага вучонага сакратара НАН Беларусі, доктара эканамічных навук Васіля Гурскага на тэму: «Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця: прыярытэты і прагназуемыя пункты росту».
Васіль Гурскі расказаў пра тое, якой павінна быць мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця ва ўмовах сучаснага свету, як развіваць эканоміку ва ўмовах санкцыйнага ціску і якія, на яго погляд, найбольш перспектыўныя галіны.
Як адзначыў на прэс-брыфінгу Васіль Гурскі, эканоміка, якая рэгулюецца дзяржавай, найбольш устойлівая ва ўмовах сусветнай турбулентнасці. Па словах Васіля Гурскага, цяпер у сусветнай эканоміцы ідзе сур'ёзнае ўзмацненне канфліктнасці ў міжнародных эканамічных адносінах. «Ідзе супрацьстаянне сусветных цэнтраў сілы, і многія эканамічныя сувязі разрываюцца. Гэта, натуральна, фарміруе новыя выклікі і пагрозы для любой сацыяльна-эканамічнай сістэмы. Эканоміка, якая рэгулюецца дзяржавай, аказваецца значна больш прыстасаванай і ўстойлівай ва ўмовах такой сусветнай турбулентнасці. Наша дзяржава гарантуе сацыяльныя даброты для насельніцтва, актыўна падтрымлівае ўласнага вытворцу, стымулюе экспарт і імпартазамяшчэнне. Гэта служыць асновай для таго, каб эканоміка хутчэй адаптавалася да тых змен, якія цяпер адбываюцца ў іншых краінах», — растлумачыў ён.