Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.11.2022

10 лістапада адбудзецца Круглы стол, прысвечаны 10-годдзю стварэння Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры

10 лістапада 2022 года ў 11.00 (г. Мінск, вул. Сурганава, 1, к. 2, каб. 302) адбудзецца Круглы стол, прысвечаны 10-годдзю стварэння дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

За мінулыя дзесяць гадоў супрацоўнікамі Цэнтра выдадзены дзясяткі кніг, якімі можа ганарыцца айчынная гуманітарная навука, дзейнічае шэраг навуковых школ, якія ўзначальваюць вядучыя навукоўцы-даследчыкі.
У абмеркаванні фундаментальных пытанняў гісторыі і тэорыі архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатра, музыкі, кіно, этнаграфіі і фальклору прымуць удзел вядучыя даследчыкі Беларусі.

У рамках правядзення Круглага стала адбудуцца:
1. Даклады, прысвечаныя ўкладу супрацоўнікаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў захаванне гісторыка-культурнай спадчыны і развіццё сучаснай навукі;
2. Выступленне Капэлы пад кіраўніцтвам Г. П. Цмыг з музычным калажам «Спадчына» з твораў беларускіх кампазітараў на тэксты Янкі Купалы і Якуба Коласа;
3. Выстава кніжных выданняў Цэнтра;
4. Выстава, прысвечаная гісторыі станаўлення Цэнтра

Тэгi
#анонсы