9 лістапада 2022 года (серада) у 15.00 гадзін у НАН Беларусі (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, 4-ы паверх, канферэнц-зала №2 (зала Інстытута гісторыі) адбудзецца чарговае пасяджэнне Міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання.
У пасяджэнні прымуць удзел члены Міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў.
На пасяджэнні будуць разгледжаны пытанні:
1. Персаналізаванае харчаванне: сусветныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця ў Рэспубліцы Беларусь (Намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і стандартызацыі РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні», канд. тэхн. навук Маргунова А. М.; начальнік аддзела харчавання РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні», канд. мед. навук Белякова Н. І.);
2. Сучасныя праблемы нутрыгеномікі (вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі», канд. біялаг. навук Міхаленка А. П.).