Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.11.2022

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі наведаў доследна-вытворчы цэх па вытворчасці беларускай вакцыны ад каранавіруса

8 лістапада 2022 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў наведаў доследна-вытворчы цэх ААТ «БелВітуніфарм», дзе будзе вырабляцца Беларуская вакцына ад каранавіруса. Цэх ужо аснашчаны ўсім патрэбным абсталяваннем і гатовы да выпуску першай доследнай партыі.

Як адзначыў на нарадзе на прадпрыемстве ў Віцебскім раёне журналістам Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў: «На прадпрыемстве гатовыя да вытворчасці нашай беларускай вакцыны ад ковіду, і пасля яе атрымання мы будзем праводзіць яе клінічныя выпрабаванні з добраахвотнікамі. Яна ўжо прайшла даклінічныя выпрабаванні і паказала высокую эфектыўнасць. Таксама тут будуць вырабляцца і іншыя прэпараты для вакцынацыі як для дзяцей, так і для дарослых». Ён таксама сказаў, што пры змене эпідэміялагічнай сітуацыі тут змогуць досыць хутка адаптаваць склад вакцын пад новыя штамы.

Новы цэх наведалі таксама старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, якім спецыялісты прадпрыемства паказалі, якое абсталяванне тут ужо ўстаноўлена, і расказалі, калі пачнецца будаўніцтва цэха па вытворчасці вакцыны.


Тэгi
#візіты