10 лістапада 2022 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Павышэнне энергаэфектыўнасці – аснова энергабяспекі і энерганезалежнасці краіны».
У якасці спікераў ад НАН Беларусі на мерапрыемстве выступілі: Брынь Антон Анатольевіч - дырэктар ДП «Інстытут энергетыкі НАН Беларусі» - і Піцуха Яўген Аляксандравіч - загадчык лабараторыі хіміка-энергетычных працэсаў Інстытута цепла- і масаабмену НАН Беларусі. Навукоўцы расказалі пра тое, якія навуковыя даследаванні праводзяцца ў арганізацыях у галіне энергазберажэння, і пра апошнія дасягненні ў гэтай сферы.
11 лістапада - Міжнародны дзень энергазберажэння. У перыяд з 8 па 11 лістапада 2022 года ў краіне праходзіць рэспубліканская штогадовая інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». У гэтым годзе яна праходзіць пад дэвізам «У адзіным руху да лепшага!».