9 лістапада 2022 года ў НАН Беларусі на чарговым пасяджэнні Міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання пад старшынствам акадэміка Уладзіміра Гусакова, Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, быў разгледжаны шэраг важных пытанняў.
З дакладам «Персаналізаванае харчаванне: сусветныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця ў Рэспубліцы Беларусь» выступілі намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і стандартызацыі РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні» Алена Маргунова і начальнік аддзела харчавання РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні» Наталля Белякова. З дакладам «Сучасныя праблемы нутрыгеномікі» выступіла вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі» Алена Міхаленка.
У пасяджэнні Міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання прынялі ўдзел члены Міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў.