Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.12.2022

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Адукацыя і навука: інтэлектуальны патэнцыял атамнай галіны»

8 снежня 2022 года ў прэс-цэнтры БЕЛТА адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Адукацыя і навука: інтэлектуальны патэнцыял атамнай галіны».

У якасці спікера ад НАН Беларусі прыняла ўдзел Тамара Корбут, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце ДНУ «Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў 1 Сосны». Яна расказала, як беларускія навукоўцы забяспечваюць навуковае суправаджэнне работы БелАЭС. «Беларускія навукоўцы працуюць па шырокім коле пытанняў, звязаных з ядзернымі тэхналогіямі. Што тычыцца атамнай электрастанцыі, то акрамя будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю ёсць шэраг досыць складаных пытанняў, звязаных непасрэдна з работай станцыі, вывадам яе з эксплуатацыі ў будучыні, абыходжаннем з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам. Мы выконваем заданні дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў і дзяржпраграмы навуковага забеспячэння будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Вырашаем як фундаментальныя навуковыя, так і прыкладныя пытанні. Ідзём поплеч са спецыялістамі БелАЭС. Акрамя таго, ядзерныя тэхналогіі актуальныя і ў сферы медыцыны, і ў сферы сельскай гаспадаркі», 1 сказала Тамара Корбут. Яна адзначыла, што для забеспячэння бяспечнай і эфектыўнай эксплуатацыі атамнай станцыі і іншых ядзерных установак на ўсіх этапах жыццёвага цыкла неабходна займацца падрыхтоўкай маладых спецыялістаў і спрыяць нарошчванню экспертнага патэнцыялу. Асаблівая ўвага ўдзяляецца кадраваму пытанню. Веды перадаюцца новаму пакаленню ад вопытных спецыялістаў.