Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.12.2022

Візіт дэлегацыі Карэльскага навуковага цэнтра РАН

7 снежня 2022 года НАН Беларусі наведала дэлегацыя Карэльскага навуковага цэнтра Расійскай акадэміі навук на чале з генеральным дырэктарам В. М. Бахмет.

Адбыліся перагаворы з кіраўніцтвам НАН Беларусі. У ходзе сустрэчы былі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве Карэльскага навуковага цэнтра РАН з ДНУ «Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі» і з ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».

Госці азнаёміліся з апошнімі распрацоўкамі вучоных на пастаянна дзеючай выставе НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці». Таксама дэлегацыя Карэльскага навуковага цэнтра РАН наведае шэраг арганізацый НАН Беларусі для абмеркавання канкрэтных праектаў для сумеснай рэалізацыі.

Тэгi
#візіты