Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.12.2022

НАН Беларусі назвала лаўрэатаў прэмій для маладых вучоных 2022 года

7 снежня 2022 года Прэзідыум НАН Беларусі падвёў вынікі конкурсу на саісканне прэмій для маладых вучоных НАН Беларусі 2022 года.

У адпаведнасці з Палажэннем аб прэміях для маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вырашана прысудзіць:

прэміі імя акадэміка Ж. І. Алфёрава для маладых вучоных НАН Беларусі 2022 года:
Жыдко Таццяне Уладзіміраўне, інжынеру дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», Пратасені Таццяне Анатольеўне, старшаму навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату тэхнічных навук, Ратуцкай Дыяне Сяргееўне, вядучаму інжынеру адкрытага акцыянернага таварыства «НВА Цэнтр», - за цыкл работ «Распрацоўка матэрыялаў, абсталявання і сродкаў тэхналагічнага і метралагічнага абсталявання для экструзійнага друку ў адытыўнай вытворчасці»;
Лапіцкай Васіліне Аляксандраўне, навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату тэхнічных навук, – за цыкл работ «Комплексная ацэнка фізіка-механічных уласцівасцей і трэшчынастойкасці матэрыялаў нана- і мікраэлектронікі, керамікі і пакрыццяў зондавымі метадамі для рознага функцыянальнага прызначэння».

Лаўрэатамі прэміі імя акадэміка В. Ф. Купрэвіча для маладых вучоных НАН Беларусі 2022 года сталі:
Абашкін Віктар Міхайлавіч, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», – за цыкл работ «Біямедыцынскае прымяненне металзмяшчальных нанаструктур»;
Кулагава Кацярына Пятроўна, навуковы супрацоўнік рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні», - за цыкл работ «Тэхналогія вытворчасці яблычных дыстылятаў з прымяненнем комплекснай перапрацоўкі другасных сыравінных рэсурсаў вінаробства»;
Нікалайчук Вікторыя Віктараўна, малодшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», - за цыкл работ «Поліцукрыды і поліоксіалканааты як аснова для атрымання біясумяшчальных матэрыялаў для медыцыны, ветэрынарыі і сельскай гаспадаркі»;
Філіповіч Таццяна Аляксандраўна, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», - за цыкл работ «Рэгуляцыя дыхання ў норме і пры мадэляванні апноэ».

Прэмію імя акадэміка У. М. Ігнатоўскага для маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2022 года вырашана прысудзіць:
Капліеву Аляксею Аляксандравічу, старшаму навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату гістарычных навук, - за цыкл работ «Станаўленне савецкай аховы здароўя на тэрыторыі Беларусі»;
Шаўчэнка Яне Сяргееўне, навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», – за цыкл работ «Дзікарослы раслінны свет у традыцыйных уяўленнях і сучасным жыцці беларусаў».

Прэміі для маладых вучоных НАН Беларусі заснаваны ў 2019 годзе з мэтай падтрымкі і заахвочвання таленавітых маладых вучоных, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі, стымулявання іх творчай ініцыятывы, умацавання кадравага патэнцыялу, увекавечання памяці выдатных беларускіх вучоных і папулярызацыі ведаў пра гісторыю беларускай навукі.
Сістэма прэмій для маладых вучоных уключае тры імянныя прэміі:
прэмію імя акадэміка Ж. І. Алфёрава – у галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук (колькасць прэмій – 2);
прэмію імя акадэміка В. Ф. Купрэвіча ў галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны, аграрных навук (колькасць прэмій – 4);
прэмію імя акадэміка У. М. Ігнатоўскага – у галіне гуманітарных і сацыяльных навук (колькасць прэмій – 2).
Усяго прысуджаецца 8 прэмій у памеры 15 базавых ставак кожная.
Прэс-служба НАН Беларусі

Тэгi
#прэміі