Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.12.2022

НАН Беларусі прысудзіла прэміі 2022 года

у галіне фізіка-матэматычных навук - Малюцінай-Бронскай Вікторыі Уладзіміраўне, намесніку загадчыка лабараторыі дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка», Цымбалу Уладзіміру Сяргеевічу, галоўнаму канструктару Філіяла Навукова-тэхнічны цэнтр «Белмікрасістэмы» адкрытага акцыянернага таварыства «ІНТЭГРАЛ» – кіруючая кампанія холдынга «ІНТЭГРАЛ», Лемяшэўскай Але Міхайлаўне, намесніку начальніка аддзела Філіяла Навукова-тэхнічны цэнтр «Белмікрасістэмы» адкрытага акцыянернага таварыства «ІНТЭГРАЛ» – кіруючая кампанія холдынга «ІНТЭГРАЛ», - за цыкл работ «Распрацоўка і даследаванне высокаадчувальных фотапрыёмных прылад на аснове крэмнію»;

у галіне інфармацыйных тэхналогій – Дравіцу Віктару Іванавічу, дырэктару Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый», кандыдату фізіка-матэматычных навук, Валністаму Генадзю Яўгенавічу, тэхнічнаму дырэктару Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый», Якушкіну Яўгену Анатольевічу, начальніку ўпраўлення Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый», - за цыкл работ «Распрацоўка і рэалізацыя навуковых метадаў і механізмаў нагляду за таварамі ва ўнутраным і знешнім гандлі Рэспублікі Беларусь на аснове стварэння і ўкаранення лічбавых тэхналогій аўтаматычнай ідэнтыфікацыі, электроннай пашпартызацыі, машыначытальнай маркіроўкі тавараў і фарміравання электронных таварасуправаджальных дакументаў»;

у галіне фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук - Ільюшчанку Аляксандру Фёдаравічу, генеральнаму дырэктару Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання парашковай металургіі - дырэктару дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа», акадэміку, доктару тэхнічных навук, прафесару, Рагавому Аляксандру Мікалаевічу, загадчыку лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А. В. Рамана», Лешку Андрэю Валер'евічу, старшаму навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа», кандыдату тэхнічных навук, дацэнту, - за працу «Распрацоўка працэсу аптымізаванай тэрмічнай апрацоўкі і ўкараненне энергаэфектыўнай, высокапрадукцыйнай лініі спякання ў серыйнай вытворчасці фрыкцыйных дыскаў для вузлоў трэння аўтатрактарнай тэхнікі і тэхнікі спецыяльнага прызначэння, якія выпускаюцца прадпрыемствамі Беларусі і краін СНД»;

у галіне хімічных навук і навук аб Зямлі - Грыбіку Яраславу Гаўрылавічу, загадчыку лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату геолага-мінералагічных навук, дацэнту, Бескапыльнаму Валерыю Мікалаевічу, эксперту ў галіне пошукаў, разведкі і распрацоўкі радовішчаў вуглевадародаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб'яднанне “Беларуснафта”», доктару геолага-мінералагічных навук, дацэнту, Поўжыку Пятру Пятровічу, намесніку генеральнага дырэктара па геалогіі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб'яднанне “Беларуснафта”», кандыдату тэхнічных навук, дацэнту, - за цыкл работ «Вынікі геолага-тэхналагічных даследаванняў вуглевадароднай сыравіны нетраў Беларусі»;

у галіне біялагічных навук - Каламіец Эміліі Іванаўне, генеральнаму дырэктару Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі», акадэміку, доктару біялагічных навук, прафесару, Мандрык-Літвінковіч Марыне Мікалаеўне, загадчыку лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату біялагічных навук, дацэнту, Ціток Марыне Аляксееўне, прафесару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктару біялагічных навук, прафесару, - за цыкл работ «Распрацоўка і ўкараненне мікробных біятэхналогій для рэгуляцыі складу мікробацэнозаў дэградаваных глеб, кантролю фітапатагеннай мікрабіёты, павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур»;

у галіне медыцынскіх навук - Міцькоўскай Наталлі Паўлаўне, дырэктару дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр “Кардыялогія”» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, доктару медыцынскіх навук, прафесару, Астроўскаму Юрыю Пятровічу, намесніку дырэктара па інавацыйным развіцці і высокіх тэхналогіях дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр “Кардыялогія”» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, акадэміку, доктару медыцынскіх навук, прафесару, Грыгарэнка Алене Аляксандраўне, намесніку дырэктара па міжнародным супрацоўніцтве і аналітычнай рабоце дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр “Кардыялогія”» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, кандыдату медыцынскіх навук, дацэнту, - за цыкл работ «Кардыяваскулярныя рызыкі ў транспланталогіі»;

у галіне гуманітарных і сацыяльных навук – Лакотку Аляксандру Іванавічу, дырэктару дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», акадэміку, доктару гістарычных навук, доктару архітэктуры, прафесару, Алфёравай Алене Генадзеўне, загадчыку аддзела дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату філалагічных навук, дацэнту, Кухаронак Таццяне Іванаўне, старшаму навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату гістарычных навук, дацэнту, - за комплекс работ «Народна-паэтычная спадчына як крыніца развіцця маральнай свядомасці і патрыятызму»;

у галіне аграрных навук – Маханько Вадзіму Леанідавічу, генеральнаму дырэктару рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве», кандыдату сельскагаспадарчых навук, дацэнту, Гунько Юліі Уладзіміраўне, загадчыку аддзела рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве», Піскуну Георгію Іванавічу, галоўнаму навуковаму супрацоўніку рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве», доктару сельскагаспадарчых навук, дацэнту, - за стварэнне сартоў бульбы для спажыўцоў унутранага і знешняга рынкаў.

Прэміі НАН Беларусі заснаваны ў 1995 годзе для падтрымкі айчынных вучоных, навуковыя працы якіх атрымалі прызнанне ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, аказалі значны ўплыў на выкананне дзяржаўных праграм, спрыялі развіццю інавацыйнай дзейнасці, павышэнню эфектыўнасці эканомікі краіны, забеспячэнню харчовай бяспекі і вырашэнню задач аховы навакольнага асяроддзя і здароўя насельніцтва, а таксама для стымулявання творчай актыўнасці і прафесійнага росту вучоных.
З 2017 года конкурсы на саісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзяцца штогод. Згодна з Палажэннем аб прэміях, прысуджаецца 8 прэмій у памеры 35 базавых ставак кожная: у галіне фізіка-матэматычных навук, у галіне інфармацыйных тэхналогій, у галіне фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук, у галіне хімічных навук і навук аб Зямлі, у галіне біялагічных навук, у галіне медыцынскіх навук, у галіне гуманітарных і сацыяльных навук, у галіне аграрных навук.

Прэс-служба НАН Беларусі
Тэгi
#прэміі