НАН Беларусі і Акадэміі навук Рэспублікі Татарстан вызначаць дзесяць найбольш выніковых праектаў навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Такая дамоўленасць дасягнута сёння ў ходзе перагавораў Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Прэзідэнтам Акадэміі навук Рэспублікі Татарстан Мякзюмам Салахавым. Як адзначыў у ходзе сустрэчы Уладзімір Гусакоў, НАН Беларусі надае асаблівае значэнне развіццю супрацоўніцтва з Татарстанам. «Мы сёння актыўна ўзаемадзейнічаем з цэлым шэрагам навуковых цэнтраў Расійскай Федэрацыі. Супрацоўніцтва з Татарстанам з’яўляецца для нас прыярытэтным. У найбліжэйшы час неабходна вылучыць дзесяць прыярытэтных канкрэтных праектаў навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, якія будуць найбольш выніковымі і ўзаемавыгаднымі на карысць нашых эканомік і грамадства», - падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.
У сваю чаргу, Прэзідэнт Акадэміі навук Рэспублікі Татарстан Мякзюм Салахаў адзначыў, што Акадэмія Навук Рэспублікі Татарстан даўно і плённа працуе з навуковымі арганізацыямі НАН Беларусі і цалкам адкрытая для супрацоўніцтва з навукоўцамі НАН Беларусі па ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
У ходзе сустрэчы было адзначана, што ў верасні 2022 года падпісана «дарожная карта» навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і Акадэміяй навук Рэспублікі Татарстан. Гэтае ўзаемадзеянне неабходна актыўна развіваць. На думку бакоў, найбольш перспектыўнымі з’яўляюцца даследаванні ў такіх галінах, як: хімія, нафтахімія, мікрабіялогія, біятэхналогіі, аграпрамысловыя тэхналогіі, энергетыка, кліматалогія, гуманітарныя навукі.
8 снежня 2022 года адбыліся перагаворы кіраўніцтва НАН Беларусі з дэлегацыяй Акадэміі навук Рэспублікі Татарстан на чале з Прэзідэнтам Акадэміі навук Рэспублікі Татарстан Мякзюмам Салахавым. У ходзе перагавораў быў абмеркаваны бягучы стан супрацоўніцтва НАН Беларусі і навуковых арганізацый Татарстана, перспектыўныя напрамкі развіцця ўзаемадзеяння. Госці падрабязна азнаёміліся з апошнімі распрацоўкамі вучоных НАН Беларусі, якія прадстаўлены на пастаянна дзеючай выставе «Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці».