Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашаюць 16 снежня 2022 года ў 11:00 прыняць удзел у прэзентацыі кнігі «Член-карэспандэнт А. А. Афанасьеў: жыццё, акрыленае марай...» (выд. «Беларуская навука», 2022 г.).
У кнізе асвятляецца жыццёвы і творчы шлях у навуцы вядомага беларускага вучонага-фізіка і арганізатара навукі, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2006–2014), члена-карэспандэнта НАН Беларусі Анатоля Аляксандравіча Афанасьева (1942–2020). У кнізе прадстаўлены навуковыя працы, інтэрв’ю, успаміны сучаснікаў, архіўныя дакументы і рэдкія фатаграфіі, якія раскрываюць жыццёвы шлях і шматгранную дзейнасць навукоўца.
На прэзентацыі будзе прадстаўлена выстаўка работ А. А. Афанасьева, аўтарскі дакументальны фільм аб рабоце Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава. Сваімі ўспамінамі пра вучонага падзеляцца сябры і калегі.
Прэзентацыя пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 15, ЦНБ НАН Беларусі, інфармацыйна-выставачны цэнтр, к. 110.