Напярэдадні Калядаў, 22 снежня, у 10 гадзін у ЦНБ Якуба Коласа Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ладзіць святочны навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды і казкі”.
Госці імпрэзы будуць мець унікальную магчымасць не толькі даведацца пра традыцыі Калядаў, Ражства з навуковых дакладаў вядучых беларускіх спецыялістаў, але і пабачыць сапраўдную батлейку, паслухаць выдатнага аўтэнтычнага выканаўцу А. Галкоўскага, самім узяць удзел у майстар-класе па вырабу каляднага саламянага павука. У межах мерапрыемства Музычная капэла Цэнтра прапануе Інтэрактыўную лекцыю-канцэрт “На Раство Хрыстова Анел прыляцеў”. У слухачоў будзе магчымасць не толькі атрымаць цікавую інфармацыю, паслухаць музыку, але і самім далучыцца да выканання калядных спеваў. Урачыста-святочную атмасферу падтрымае выстава "Святло Віфліемскай зоркі” з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры.