Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.12.2022

Святочны навукова-практычны семінар «Калядныя цуды: легенды і казкі» прайшоў напярэдадні навагодніх святаў

22 снежня 2022 года Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа арганізаваў святочны навукова-практычны семінар «Калядныя цуды: легенды і казкі».

Госці мерапрыемства не толькі даведаліся пра традыцыі Раства з навуковых дакладаў вядучых беларускіх спецыялістаў, але і ўбачылі сапраўдную батлейку, паслухалі вядомага аўтэнтычнага выканаўцу А. Галкоўскага, самі прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе каляднага саламянага павука. Музычная капэла Цэнтра падрыхтавала інтэрактыўную лекцыю-канцэрт «На Раство Хрыстова Анёл прыляцеў». У слухачоў была магчымасць не толькі атрымаць цікавую інфармацыю, паслухаць музыку, але і самім далучыцца да выканання калядных спеваў. Урачыста-святочную атмасферу падтрымала выстава «Святло Віфлеемскай зоркі» з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры.